Міжнародная федэрацыя тэніса не падтрымала вяртанне Беларусі і Расіі на міжнародныя спаборніцтвы
13 кастрычніка 2026 года ў казахстанскім Алматы падчас Канферэнцыі і Генеральнай асамблеі Міжнароднай федэрацыі тэніса (ITF) адбылося галасаванне наконт магчымага вяртання Беларусі і Расіі ў міжнародны тэніс, паведаміла Украінская федэрацыя тэніса.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com
На разгляд дэлегатаў вынеслі рэзалюцыі аб аднаўленні ўдзелу беларускіх і расійскіх нацыянальных камандаў у міжнародных камандных спаборніцтвах, а таксама аб аднаўленні членскіх правоў тэнісных федэрацый дзвюх краін у ITF.
Паводле вынікаў галасавання ніводная з прапанаваных рэзалюцый не атрымала неабходнай падтрымкі дэлегатаў.
Такім чынам, дзейныя абмежаванні застаюцца ў сіле. Нацыянальныя каманды Беларусі і Расіі не будуць дапушчаныя да міжнародных камандных спаборніцтваў пад эгідай ITF, а адпаведныя нацыянальныя федэрацыі не адновяць сваіх членскіх правоў.
Чытайце таксама:
Арына Сабаленка нечакана прайграла ў Пекіне 34‑й ракетцы свету
Сабаленка ўвайшла ў Раду гульцоў турніраў «Вялікага шлема»
Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду