Спорт88

Арына Сабаленка нечакана прайграла ў Пекіне 34‑й ракетцы свету

Выступленне Арыны Сабаленкі на прэстыжным турніры ў сталіцы Кітая завяршылася гучнай сенсацыяй і нечаканым вылетам ужо ў трэцім крузе.

Арына Сабаленка. Фота: Мінспорту

У матчы за выхад у 1/8 фіналу беларуска сустрэлася з дваццацігадовай чэшкай Ніколай Бартунькавай. Гульня працягвалася паўтары гадзіны і завяршылася паражэннем Сабаленкі з лікам 4:6, 3:6.

Беларуска не змагла выкарыстаць ніводнага з пяці брэйк-пойнтаў. The Guardian удакладняе, што ўсе гэтыя шанцы былі ўпушчаныя ў шостым гейме першага сэта, калі чэшская спартсменка прадэманстравала бліскучую гульню ў абароне. У восьмым гейме 28‑гадовая Сабаленка надзела кепку, спрабуючы справіцца са зменай святла і ценю на корце, але гэта не дапамагло пераламаць ход гульні. Нервы беларускі не вытрымалі: у чацвёртым гейме другога сэта яна ў лютасці кінула ракетку, а матч завяршыла памылкай, прабіўшы ў сетку.

Для маладой чэшкі, якая знаходзіцца толькі на 34‑м радку сусветнага рэйтынгу, гэты трыумф стаў сапраўднай падзеяй. За матч яна выканала чатыры эйсы. Пасля гульні Бартункава назвала беларуску «легендай» і прызналася, што неймаверна шчаслівая атрымаць такую перамогу. У наступным крузе яна сустрэнецца з аўстрыйкай Сіняй Краус.

Шлях Сабаленкі на China Open аказаўся надзвычай кароткім. Яна стартавала адразу з другога круга (1/32 фіналу), дзе даволі ўпэўнена разабралася з мексіканкай Рэнатай Сарасуа (6:1, 6:3), аднак далей прайсці не змагла.

Раней турнір пакінула і другая прадстаўніца Беларусі Аляксандра Сасновіч. Прабіўшыся ў асноўную сетку праз сіта кваліфікацыі і перамогшы аўстралійку Талію Гібсан, яна ў другім раўндзе саступіла расіянцы Кацярыне Аляксандравай з лікам 1:6, 4:6.

Няўдача ў Пекіне працягвае не самы ўдалы адрэзак у кар'еры Сабаленкі. Некалькімі тыднямі раней яна страціла званне першай ракеткі свету, саступіўшы лідарства прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай. Новая каралева сусветнага тэніса, дарэчы, таксама не затрымалася ў Кітаі, вылецеўшы з турніру яшчэ ў суботу пасля паражэння ад Аліны Чараевай.

Турнір у Пекіне з агульным прызавым фондам больш за 9,4 мільёна даляраў працягнецца да 11 кастрычніка. Пераможца спаборніцтваў атрымае 1,15 мільёна даляраў і тысячу рэйтынгавых ачкоў. Дзеючай чэмпіёнкай турніру з'яўляецца амерыканка Аманда Анісімава.

Каментары8

  • Indrid Cold
    04.10.2026
    Унтер зорка
  • čoms
    04.10.2026
    А што ---тааак і падоўжваць,мне падабаецца!;)
  • Так она теперь замужняя дама.
    04.10.2026
    Наверно появились занятия поинтересней)

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Правал спецслужбаў трох краін: як увогуле пілот-радыкал апынуўся за штурвалам FlyDubai5

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць