БЕЛ Ł РУС

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі

14.10.2026 / 09:52

Nashaniva.com

Абмежаванні распаўсюджваюцца толькі на вайсковы пакет.

Спадарожнік Starshield. Фота: SpaceX

Дарадца прэзідэнта Украіны па абаронных тэхналогіях Сяргей Бяскрэстнаў пацвердзіў паведамленне пра абмежаванні, якія SpaceX увяла ў ноч на 14 кастрычніка. Паводле Бяскрэстнава («Флэша»), абмежаванне датычыцца вайсковага пакета Starshield: сувязь знікае пры руху з хуткасцю звыш 100 міль за гадзіну — каля 160 км/г.

Ён заявіў, што праз гэта сарваўся шэраг аперацый.

«Нашы сілы абароны не атрымалі папярэдняга паведамлення пра гэтае абмежаванне, і гэта прывяло да зрыву шэрагу аперацый», — напісаў ён.

Бяскрэстнаў звязвае рашэнне SpaceX з цяперашняй палітычнай сітуацыяй.

«Відавочна, што гэты крок не можа быць выпадковым і звязаны з цяперашняй палітычнай сітуацыяй», — заявіў ён. 

Раней пра знікненне сувязі на тэрміналах, якія рухаюцца з хуткасцю звыш 160 км/г, паведаміў валанцёр Сяргей Сцярненка. Паводле яго, звычайныя Starlink працягваюць працаваць. Ён дапусціў, што SpaceX магла дзейнічаць на запыт адміністрацыі Трампа, але пацвярджэнняў гэтай версіі таксама няма.

Напярэдадні Зяленскі заявіў пра адсутнасць папярэджанняў ад партнёраў аб расійскіх балістычных ударах па Кіеве. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула