Вайна1818

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Расійскія войскі працягваюць атакаваць украінскую энергетыку, нягледзячы на заклікі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа да энергетычнага перамір’я. Расія ўвечары 13 кастрычніка нанесла ўдары балістычнымі ракетамі па Кіеве, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

Асноўнай цэллю стала Дарніцкая ЦЭЦ-4, якая да пачатку вайны забяспечвала цяплом і гарачай вадой 8% жылых дамоў горада.

Адна з ракет таксама трапіла ў дзевяціпавярховы жылы дом. На момант паведамленняў інфармацыі пра пацярпелых не было.

Па словах Уладзіміра Зяленскага, украінскія вайскоўцы зафіксавалі ракеты толькі тады, калі яны ўжо набліжаліся да горада.

«Дакладна несправядліва, калі яны знішчаюць энергетыку, а Украіна нават не атрымлівае [ад партнёраў] папярэджанняў пра пускі балістычных ракет. […] Важна, каб Амерыка сапраўды бачыла, што адбываецца і хто вінаваты ў тым, што вайна працягваецца», — напісаў украінскі прэзідэнт.

Раней украінскія маніторынгавыя каналы таксама паведамлялі, што амерыканская разведка не папярэдзіла Украіну пра пускі расійскіх ракет у кірунку Кіева.

ЗША не паведамілі Кіеву пра небяспеку і перад расійскай атакай увечары 12 кастрычніка. Прадстаўнік Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны Юрый Ігнат тады пацвердзіў, што папярэджанне паступіла са спазненнем, але не выключыў тэхнічных праблем.

Пасля гэтага Дональд Трамп заявіў на брыфінгу каля Белага дома, што ЗША працягваюць абменьвацца разведданымі з Украінай. Амерыканская разведка таксама папярэдзіла Кіеў пра небяспеку масіраваных абстрэлаў на працягу наступных 48 гадзін.

Апошнімі днямі Трамп крытыкуе Зяленскага за ўдары ўкраінскіх войскаў па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах. На фоне крызісу, выкліканага вайной у Іране, Вашынгтон мае намер адкрыць рынкі для расійскага дызельнага паліва. Пры гэтым, паводле амерыканскага боку, украінская кампанія супраць расійскай нафтаперапрацоўкі перашкаджае гэтым планам.

Як паведамлялі Financial Times і Bloomberg, амерыканскія чыноўнікі, а таксама спецыяльны пасланнік Стыў Уіткаф і зяць Трампа Джарэд Кушнер пагражалі ўкраінскім уладам спыненнем абмену разведданымі і блакаваннем механізму паставак узбраенняў, калі Узброеныя сілы Украіны не спыняць атакі на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Каментары18

  • Кончаныя
    14.10.2026
    Трамп з ягонымі лялькамі бяруць фактычна на сябе адказнасць за смерці украінцаў. Яно ж нічога не каштуе ім перадаць інфармацыю, якую яны бачаць у сябе на экранах. Гэта ж свядома робіцца. Свядома не перадаецца інфармацыя пра ракеты, якія ляцяць па жылых дамах. Ну гэта ж прамы саўдзел у вайне ўсёй Амерыкі, фактычна. Усе амерыканцы удзельнічаюць у гэтым у абліччы Прэзыдэнта ЗША. Вельмі спадзяюся, што гэта скончыцца пасля выбараў. Спадзяюся, што Трампа скруцяць па руках і нагах і калі ён і дасядзяць да канца свайго тэрміну, то будзе як шоўкавы, бо ён злачынец. Ён вар'ят і злачынец.
  • А тута снясла яечка
    14.10.2026
    А што у вашым халадильнику?
  • Ганьба!
    14.10.2026
    Думаю нужно закрыть все McDonald's в Украине и запретить от Кока-Колу

Цяпер чытаюць

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Вайскоўца-беларуса могуць выслаць з Украіны, бо ён не можа легалізавацца. Усё праз закон, які меўся палегчыць легалізацыю6

Вясковец з-пад Іўя папрасіў п'янага сябра-бяспраўніка сесці за руль. Той разагнаўся да 202 км/г — і забіў гаспадара аўто аб слуп

Уласнікі кватэр у «Паўночным Беразе» пачалі атрымліваць рахункі — і ў шоку ад сум за падагрэў вады22

10‑гадовая дачка экс-міністра Чарнецкага адхапіла важную ролю ў расійскім серыяле

Лукашэнка: Хто будзе прэзідэнтам ва Украіне, вырашыць украінскі народ. Гэта не пытанне Трампа6

Юны расійскі лейтэнант быў шакаваны нападам на Украіну. Ён выйшаў на сувязь з украінцамі і стаў самым каштоўным агентам30

Памерла Зінаіда Харытончык — выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта з 60‑гадовым стажам3

Зяленскі пагадзіўся б не наносіць удары па расійскіх энергааб’ектах у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця Starlink углыб Расіі9

Памёр акадэмік Яўген Бабосаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць