БЕЛ Ł РУС

Расійскія войскі ўначы атакавалі ўсе тры цеплаэлектрастанцыі ў Кіеве

14.10.2026 / 10:38

Nashaniva.com

Таксама пад ударамі апынуліся аб’екты энергасістэмы ў Харкаве і вобласці.

Фота: Danylo Antoniuk/Anadolu via Getty Images

Расійскія войскі ўначы атакавалі ўсе тры ЦЭЦ у Кіеве, заявіў прэм’ер-міністр Сяргей Карэцкі, паведамляе Украінская служба Радыё Свабода.

Таксама пад ударамі апынуліся аб’екты энергасістэмы ў Харкаве і вобласці, а таксама крытычная інфраструктура Кіеўшчыны, якая забяспечвае электразабеспячэнне сталіцы Украіны і цэнтральных рэгіёнаў.

Таксама сёння ноччу Расія атакавала чыгуначныя аб’екты ў пяці абласцях Украіны. Пад ударамі апынуліся аб’екты на Харкаўшчыне, Кіеўшчыне, Вінніччыне, Хмяльніччыне і Цярнопальшчыне. Пашкоджанні істотныя.

Чытайце таксама:

«Чырвоны ўзровень трывогі — не працуем, жоўты — спрабуем працаваць, каб не з’ехаць з глузду»

Расія раніцай масава ўдарыла балістыкай па Украіне

Каментары да артыкула