Раніцай 14 кастрычніка Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне балістычнымі ракетамі. Асноўнай мэтай стаў Кіеў.

Таксама ракеты ляцелі ў напрамку Жытоміра, Белай Царквы і Палтавы, а выбухі гучалі ў Харкаве і Дняпры, паведамляе РБК-Украіна.
«Абвешчана паветраная трывога ў сувязі з ракетнай пагрозай. Заклікаем жыхароў горада прайсці ў найбліжэйшыя сховішчы», — паведамілі ў Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі.
Першыя пускі балістычных ракет у напрамку сталіцы Паветраныя сілы зафіксавалі а 04:39. Неўзабаве выбухі прагрымелі ў Кіеве і вобласці, а пасля паведамлення пра яшчэ адну хуткасную цэль паўтарыліся. Ракеты таксама рухаліся ў напрамку Жытоміра, Белай Царквы і Палтавы. Акрамя таго, выбухі прагрымелі ў Харкаве і Дняпры.
Каля палову на шостую была зафіксаваная новая хваля ракет, якія рухаліся ў напрамку Кіева. Сярод іх былі балістычныя ракеты. Пасля гэтага ў сталіцы зноў прагрымелі выбухі. Амаль адначасова ракеты з'явіліся над Харкаўскай вобласцю, частка з іх ляцела на Харкаў.
Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што падчас атакі Расія нанесла ўдары па некалькіх энергетычных аб'ектах сталіцы. Адключэнні святла зафіксаваныя ў пяці раёнах сталіцы Украіны.
Каментары