БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка

14.10.2026 / 10:52

Nashaniva.com

У ПДР яе няма. Дзе яна з'явілася і дзеля чаго?

У Гродне перад нерэгуляваным пешаходным пераходам нанеслі ламаную разметку. Эксперымент Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць на вуліцы Гагарына, піша Autogrodno.by.

У ДАІ Гродзенскай вобласці расказалі, што гэта эксперыментальная дарожная разметка з эфектам звужэння праезнай часткі. Яна прызначаная для зніжэння хуткасці руху транспартнага патоку.

Дарэчы, такой разметкі ў ПДР няма. Пасля таго як Дзяржаўтаінспекцыя падзеліцца вынікамі эксперыменту, ламаную разметку пачнуць выкарыстоўваць і ў іншых гарадах Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула