БЕЛ Ł РУС

Генерал Білецкі абвясціў пра сканчэнне 4‑га этапу аперацыі «Вівальдзі»

14.10.2026 / 11:27

Nashaniva.com

Трэці армейскі корпус і прыдадзеныя падраздзяленні вызвалілі яшчэ тры населеныя пункты — Зялёную Даліну, Ліпавае і Калодзязі, — паведаміў у сваім звароце брыгадны генерал Андрэй Білецкі.

Аперацыя, якая пачалася з ліквідацыі расійскай інфільтрацыі, перарасла ў маштабны контрнаступ.

«Мы не далі праціўніку абысці Славянска-Краматарскую агламерацыю з флангаў і ўзяць яе ў абцугі, а таксама абаранілі трасу Харкаў — Славянск. Праціўнік не змог перарэзаць ключавую лагістычную артэрыю нашай групоўкі на Данбасе. Мы сарвалі наступ групоўкі «Запад» і прымусілі яе перакідваць частку падраздзяленняў 1‑й танкавай арміі, што аслабіла ціск на Купянск-Вузлавы», — заявіў Андрэй Білецкі.

За час аперацыі пад кантроль Украіны вярнулі 16 вёсак і вызвалілі 277 км².

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула