БЕЛ Ł РУС

«Белавія» аднавіла палёты на в'етнамскі курорт Фукуок

14.10.2026 / 14:43

Nashaniva.com

Для Фукуока гэта ўжо другі сезон на беларускім рынку.

Фота: toursoyuz.by

Авіякампанія «Белавія» аднавіла прамыя чартарныя рэйсы з Мінска на в’етнамскі востраў Фукуок. Першы борт у новым сезоне адправіўся па маршруце ў аўторак, 13 кастрычніка, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

Для Фукуока гэта ўжо другі сезон на беларускім рынку. Упершыню чартары на экзатычны курорт запусцілі ў кастрычніку 2025 года — тады самалёты лёталі з інтэрвалам у 10—11 дзён. З-за высокага попыту з боку турыстаў на гэты раз вырашылі павялічыць частату палётаў.

Рэйсы будуць выконвацца двойчы на тыдзень — па серадах (вылет у ноч з аўторка на сераду) і суботах на далёкамагістральным Airbus A330-200.

Час у дарозе складзе каля 9,5 гадзіны. Працягласць тураў будзе вар’іравацца ад 7 да 20 начэй.

Тураператары адзначаюць высокую цікавасць да гэтага напрамку: пуцёўкі на пікавыя даты ў перыяд школьных канікул і навагодніх святаў ужо практычна цалкам раскупленыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула