БЕЛ Ł РУС

Майку Майкла Джордана прадалі на аўкцыёне за рэкордныя 14 мільёнаў даляраў

14.10.2026 / 22:29

Nashaniva.com

Гульнявая майка легендарнага баскетбаліста Майкла Джордана, у якой ён выступаў у фінальнай серыі НБА 1998 года, была прададзеная на аўкцыёне за рэкордныя 14 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі.

Майкл Джордан. Фота: Getty Image

Чырвоную майку з аўтографам Джордана баскетбаліст надзеў 5 чэрвеня 1998 года ў другім матчы фінальнай серыі плэй-оф супраць «Юты Джаз». Тады ён набраў 37 ачкоў і дапамог «Чыкага Булз» перамагчы з лікам 93:88.

Па выніках серыі «Чыкага» выйграў з агульным лікам 4:2, а Джордан заваяваў свой шосты чэмпіёнскі тытул у складзе «Булз».

Сума 14 мільёнаў даляраў стала рэкорднай для калекцыйных прадметаў, звязаных з баскетболам. Гэта таксама другая па кошце спартыўная майка, калі-небудзь прададзеная на аўкцыёне. Рэкорд належыць форме амерыканскага бейсбаліста Бэйба Рута, якую ў 2024 годзе прадалі за 24,12 мільёна даляраў.

Майка Джордана з фіналу 1998 года прадаецца за суму не менш за 10 мільёнаў даляраў ужо прынамсі трэці раз. У 2022 годзе майку з першага матча фінальнай серыі прадалі прыкладна за 10,1 мільёна даляраў, а ў верасні 2026 года майка з трэцяга матча пайшла з аўкцыёну прыкладна за 12,3 мільёна.

Чытайце таксама:

Футболку Пеле з чэмпіянату свету 1958 года прадалі амаль за 5 мільёнаў даляраў

На аўкцыёне ў Францыі прадалі ношаную шкарпэтку Майкла Джэксана

Красоўкі Майкла Джордана прадалі за рэкордныя восем мільёнаў даляраў

Майку футбаліста Рамана Васілюка прадалі з аўкцыёну за 14001 рубель

Каментары да артыкула