БЕЛ Ł РУС

У Мінску пабудуюць два новыя пуцеправоды

15.10.2026 / 07:49

Nashaniva.com

Мост праз Чыжоўскае вадасховішча стане працягам вуліцы Малініна ў бок Лошыцы. Яшчэ адзін пуцеправод плануюць пабудаваць у раёне вуліц Сярова і Паўла Шпілеўскага.

Пра планы расказаў дырэктар «Гардарбуда» Сяргей Панёў «Мінск-Навінам».

Пуцеправод у раёне вуліц Сярова і Паўла Шпілеўскага пройдзе праз чыгунку. Праект прадугледжвае вывад паўднёвай магістралі праз вуліцу Асаналіева і будаўніцтва паўнавартаснага скрыжавання. Таксама давядзецца перабудаваць пад’езды да прамысловай зоны, дзе знаходзяцца «Рыбакомплекс», «Керамін» і камбінат «Клеон».

Мост праз Чыжоўскае вадасховішча дазволіць працягнуць вуліцу Малініна ў бок Лошыцы.

Асобныя планы датычацца «Паўночнага берага». Вуліцу Шырокую хочуць працягнуць ад Зялёнага Луга да новага мікрараёна. Спачатку плануюць пачаць праектаванне, а затым — будаўніцтва.

Акрамя таго, разглядаецца магчымасць праектавання і будаўніцтва дзвюх развязак на МКАД — у працяг вуліц Карастаянавай і Нававіленскай.

Дакладных тэрмінаў будаўніцтва не называюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула