БЕЛ Ł РУС

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў

15.10.2026 / 08:05

Nashaniva.com

Аднак еўрапейскія краіны адхілілі прапанову Белага дома.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф (у цэнтры) і Джарэд Кушнер (злева) падчас сумеснай прэс-канферэнцыі ў Кіеве, 6 верасня 2026 года. Фота: AP Photo / Francisco Seco

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прапанавала зняць абмежаванні з часткі дзяржаўных актываў Расіі, замарожаных пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, каб паспрабаваць аднавіць мірныя перамовы, якія зайшлі ў тупік. Аднак еўрапейскія краіны адхілілі прапанову Белага дома. Пра гэта піша газета Financial Times са спасылкай на крыніцы.

Паводле суразмоўцаў FT, такі план прапанавалі спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Стывен Уіткаф і зяць Трампа Джарэд Кушнер падчас нядаўняй сустрэчы з украінскім бокам і прадстаўнікамі еўрапейскіх краін у Маямі.

Ён прадугледжваў перавод часткі замарожаных расійскіх актываў у спецыяльную фінансавую структуру, якая знаходзілася б пад кантролем Вашынгтона.

Прадстаўнікі Еўропы на сустрэчы ў Маямі выступілі супраць перадачы кантролю над актывамі ЗША або вяртання Расіі любой часткі замарожаных сродкаў, расказалі крыніцы газеты. Паводле іх слоў, прапанова Уіткафа і Кушнера выклікала занепакоенасць сярод украінскіх чыноўнікаў і еўрапейскіх дыпламатаў наконт спробаў Вашынгтона аказаць ціск на Расію.

У лютым 2022 года заходнія ўрады замарозілі расійскія дзяржаўныя актывы на 260 млрд еўра. Большая частка гэтых сродкаў знаходзіцца ў Еўрапейскім саюзе, нагадвае Deutsche Welle.

ЕС пакуль не перадаў гэтыя сродкі Украіне і выкарыстоўвае атрыманыя з іх даходы для фінансавай падтрымкі Кіева. У прыватнасці, Украіна атрымала ад краін «Групы сямі» крэдыт на 45 млрд еўра, забяспечаны працэнтнымі даходамі ад замарожаных актываўT.

Лідары краін — членаў ЕС паабяцалі выкарыстаць гэтыя актывы для фінансавання аднаўлення Украіны, калі Расія не выплаціць рэпарацыі пасля заканчэння вайны.

Як падкрэслілі крыніцы FT, для размарожвання расійскіх актываў ЕС спатрэбіцца таксама аднагалосная згода ўсіх краін — членаў блока. Гэта ўскладніць прасоўванне і рэалізацыю ініцыятывы Уіткафа і Кушнера.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула