БЕЛ Ł РУС

МВФ палепшыў прагноз для беларускай эканомікі

15.10.2026 / 16:37

Nashaniva.com

Міжнародны валютны фонд палепшыў прагноз росту ВУП Беларусі ў 2026 годзе на 0,7 працэнтнага пункта — да 1,9%. У 2027 годзе фонд чакае росту беларускай эканомікі на 1,2%, тады як раней прагназаваў 1%.

Галоўны офіс МВФ у Вашынгтоне. Фота: Wikimedia Commons

МВФ таксама перагледзеў ацэнку інфляцыі ў Беларусі. Паводле яго прагнозу, у сярэднім за 2026 і 2027 гады яна складзе 5,1%. Чакаецца, што ў канцы 2026 года інфляцыя дасягне 5,2%, а ў канцы 2027‑га знізіцца да 4,9%. Раней фонд прагназаваў інфляцыю на ўзроўні 6,4% у 2026 годзе.

Паводле ацэнак экспертаў МВФ, дэфіцыт рахунку бягучых аперацый плацежнага балансу Беларусі ў 2026 годзе складзе 3,2% ВУП, а ў 2027‑м — 3,4%.

Афіцыйны прагноз беларускіх уладаў больш аптымістычны: рост ВУП у 2026 годзе чакаецца на ўзроўні 2,8%, а ў 2027‑м — 1,9%. Фактычна за студзень — жнівень 2026 года беларуская эканоміка вырасла на 1,9%.

Улады Беларусі разлічваюць, што інфляцыя ў 2026 годзе не перавысіць 7%, а ў 2027‑м — 6%. Пры гэтым гадавая інфляцыя ў верасні 2026 года склала 4,6%.

Чытайце таксама:

Сусветная эканоміка ўсё больш падобная да літары К. Дзе на ёй знаходзіцца Беларусь?

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?

Даляр па 3,3 рубля і павольны рост заробкаў. Чаго чакаць ад эканомікі ў 2026 годзе

Каментары да артыкула