Беларуска знайшла сваё фота да і пасля пластычнай аперацыі ў сацсетках доктара. Згоды ў яе не пыталіся
У Нацыянальны цэнтр па абароне персанальных даных звярнулася жанчына, якая знайшла свае фатаграфіі «да і пасля» пластычнай аперацыі ў інстаграм-акаўнце доктара медыцынскага цэнтра. Дазволу на публікацыю здымкаў яна не давала, піша прэс-служба НЦАПД.
Фота: t.me/cpd_by
Важная акалічнасць у тым, што доктар вёў акаўнт як прафесійны, пазіцыянаваў сябе як супрацоўніка медцэнтра і размяшчаў у блогу апісанні медыцынскіх паслуг.
Таму, як лічаць у Цэнтры персанальных даных, медыцынская ўстанова павінна была атрымаць згоду жанчыны на распаўсюджванне такіх фатаграфій у адпаведнасці з артыкулам 5 адпаведнага закона.
Прадстаўнік медцэнтра сцвярджаў, што за размяшчэнне здымкаў адказвае сам доктар, бо акаўнт з’яўляецца яго асабістым. Аднак, паколькі публікацыі непасрэдна звязаныя з паслугамі медцэнтра і накіраваныя на прыцягненне кліентаў, адказнасць за атрыманне згоды ляжала і на арганізацыі.
Чытайце таксама:
Затрымалі хакераў, якія ўзламалі «ДоДо Піцу». Сярод іх ёсць і беларус
У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі