БЕЛ Ł РУС

Беларускія рэпетытары засталіся яшчэ без аднаго зручнага анлайн-інструмента — Miro адключае карыстальнікаў з Беларусі

16.10.2026 / 15:26

Ганна Стафановіч

Не паспелі беларускія выкладчыкі адысці ад шоку праз страчаныя пасля атак на дата-цэнтры «Яндэкса» даныя, як новая бяда.

Фота носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: «Настаўніцкая газета»

Як стала вядома «Нашай Ніве», беларускія рэпетытары цяпер атрымліваюць лісты ад замежнага сэрвісу Miro (гэта такая бясконцая анлайн-дошка, дзе выкладчык можа размяшчаць малюнкі, тэсты, схемы, практыкаванні, табліцы — і адначасова з вучнем працаваць над усім гэтым). Карані ў бізнэса расійскія, але зараз ён зарэгістраваны ў ЗША.

Кампанія папярэдзіла карыстальнікаў, што з 15 кастрычніка Miro пашырае спіс краін, дзе будзе дзейнічаць блакаванне па IP-адрасу — сэрвіс будзе недасяжным з тэрыторыі Беларусі і Расіі.

У жніўні 2024 года Miro ужо абвяшчала аб спыненні абслугоўвання акаўнтаў з Беларусі і Расіі. Але ўжо ў верасні ўдакладніла, што бясплатныя акаўнты змогуць працягнуць працу — пад абмежаванні трапілі толькі платныя падпіскі. 

Цяпер жа палітыка кампаніі становіцца больш строгай. Тлумачыцца гэта санкцыйнымі рызыкамі.

Па ацэнках суразмоўцаў «Нашай Нівы», у Беларусі Miro карысталіся каля 70% анлайн-рэпетытараў. Але ў гэтым выпадку яны не страчваюць аптымізму і кажуць, што ўсё роўна працягнуць карыстацца Miro, але праз VPN. 

Чытайце таксама:

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

У Беларусі перастаў працаваць яшчэ адзін сэрвіс «Яндэкса»

«Яндэкс Таксі» прыпыніў падключэнне новых перавозчыкаў у Беларусі

Украінскія дроны атакавалі буйны дата-цэнтр Сбербанка ў Саратаўскай вобласці

Каментары да артыкула