Грамадства3535

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Праз атакі дронаў на дата-цэнтры «Яндэкса» была страчана значная частка даных папулярных расійскіх адукацыйных сэрвісаў. Беларускія рэпетытары, якія вялі заняткі анлайн з іх дапамогай, цяпер не ведаюць, што рабіць. 

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Як стала вядома «Нашай Ніве», у першую чаргу гаворка ідзе пра расійскую анлайн-платформу ProgressMe — там збоі працы пачаліся 10 кастрычніка. Гэты сэрвіс дазваляў ствараць і захоўваць адукацыйныя матэрыялы (тэксты, аўдыя, відэа, інтэрактыўныя практыкаванні), праводзіць інтэрактыўныя заняткі, даваць хатняе заданне, якое вучань выконваў там жа.

Асабліва папулярна анлайн-платформа была сярод выкладчыкаў розных моў.

Таксама на ProgressMe была магчымасць набываць гатовыя курсы іншых аўтараў.

У рэпетытараў, якія актыўна карыстаюцца сучаснымі тэхналогіямі, за гады працы там была сабраная даволі вялікая база аўтарскіх матэрыялаў.

Выкладчык замежнай мовы ананімна растлумачыў «Нашай Ніве» сітуацыю: «Уявіце, што настаўнік цягам пяці гадоў распрацоўваў аўтарскія курсы для розных узроўняў, запісваў для вучняў галасавыя паведамленні, рабіў падборку нейкіх відэа па тэмах… Абсалютна не факт, што чалавек тыя пяць гадоў захоўваў увесь гэты матэрыял і ў сябе недзе на камп’ютары. Цяпер сярод маіх знаёмых рэпетытараў ёсць тыя, хто проста ў жаху, бо шматгадовыя напрацоўкі згублены — прынамсі, пакуль».

У тэлеграм-канале ProgressMe афіцыйна паведамілі, што ў каманды атрымалася перанесці 80% дадзеных карыстальнікаў — уключаючы розныя ўрокі і матэрыялы: «Паралельна мы працуем над узнаўленнем платформы на новых серверных магутнасцях, каб як мага хутчэй вярнуць вам доступ да звыклай працоўнай прасторы. Самае галоўнае — вашы матэрыялы захаваліся, за іх захаванасць можна не перажываць».

З ProgressMe таксама звязаны сэрвіс Edvibe — фактычна, гэта тая ж самая платформа, проста арыентаваная не на рускамоўных карыстальнікаў. Умоўна кажучы, праз яе рэпетытар з Мінска мог выкладаць рускую мову вучню з Бразіліі. Цяпер на сайце платформы вісіць паведамленне, што ўваход у сістэму часова недаступны. Але адзначана, што дадзеныя карыстальнікаў нібыта ў бяспецы.

Яшчэ адзін расійскі сэрвіс, якім актыўна карысталіся беларускія рэпетытары, — Online Test Pad. Ён больш арыентаваны не на правядзенне заняткаў анлайн, а на праверку ведаў. З яго дапамогай рыхтавалі да ЦТ. На платформе выкладчык мог ствараць тэсты з аўтаматычнай праверкай, збіраць заданні і адсочваць прагрэс вучняў.

Сама анлайн-платформа прызнаецца, што згубіла частку дадзеных праз атаку беспілотнікаў ноччу 8 кастрычніка — бо яе серверы былі размешчаны ў дата-цэнтры «Яндэкса».

«Гэта стала прычынай недаступнасці нашага сайта. На жаль, рэзервовыя копіі дадзеных размяшчаліся ў тым жа дата-цэнтры, і на гэты момант магчымасць іх узнаўлення застаецца пад пытаннем». 

Некаторую частку ўжо атрымалася аднавіць, але пакуль што гаворка ідзе пра дадзеныя літаральна за некалькі дзён у 2023 і 2024 гадах. А ў 2026 — толькі дадзеныя за 18 жніўня аб зарэгістраваных акаўнтах. Карацей кажучы, кропля ў моры. 

«Цяпер даць дакладную ацэнку імавернасці ўзнаўлення не ўяўляецца магчымым. У дата-цэнтры размяшчаліся тысячы стоек, у кожнай з якіх знаходзіліся дзясяткі сервераў; ступень іх пашкоджання не вызначана. Супрацоўнікі «Яндэкса» будуць апрацоўваць кожны сервер уручную, што можа заняць некалькі месяцаў. Толькі па завяршэнні гэтых прац можна будзе вызначыць, ці магчыма аднавіць дадзеныя з пэўнага сервера».

Прагнозы не вельмі аптымістычныя — карыстальнікам раяць не чакаць цудаў: «У існуючых абставінах, каб пазбегнуць залішніх чаканняў, рэкамендуем зыходзіць з таго, што дадзеныя страчаны. Калі аднаўленне ўсё ж акажацца магчымым, гэта стане для нас і для вас прыемным выключэннем».

Абяцаюць, што цяпер пачнуць захоўваць дадзеныя карыстальнікаў у розных месцах — але наўрад ці гэта вельмі суцяшае рэпетытараў, якія згубілі напрацоўкі.

Тым, хто захоча спыніць карыстанне платнай версіяй платформы, абяцаюць вярнуць грошы згодна з тарыфам.

Каментары35

  • барадзед
    15.10.2026
    лепш за ўсё адрываюць Беларусь ад расеі ўкраінскія ракеты
  • А как же
    15.10.2026
    Ибо не хер юбеларусам сидеть на русских ресурсах
  • Юзік
    15.10.2026
    аптычныя дыскі не дурні прыдумалі)
    ешчэ прыйдзе час аднаўлення цікавасці да кружэлак лазерных

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць