БЕЛ Ł РУС

Старшыня канцэрна «Беллеспаперпрам» расказаў, ці памагло прадпрыемству зняцце амерыканскіх санкцый

15.10.2026 / 19:46

Nashaniva.com

Беларускія прадпрыемствы дрэваапрацоўчай галіны за дзевяць месяцаў 2026 года павялічылі экспарт прадукцыі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта паведаміў старшыня канцэрна «Беллеспаперпрам» Аляксандр Пшонны падчас наведвання філіяла «Гомельскія шпалеры».

Аляксандр Пшонны. Фота: БелТА

Паводле слоў чыноўніка, адной з галоўных задач галіны застаецца павелічэнне індэкса прамысловай вытворчасці, які пакуль не дасягае 100%. Пры гэтым паказчык экспарту вырас да 109% ад узроўню мінулага года.

Нягледзячы на заходнія абмежаванні, прадпрыемствы працягваюць нарошчваць пастаўкі, найперш у краіны, якія ўлады Беларусі называюць дружалюбнымі. У першую пяцёрку асноўных экспартных рынкаў уваходзяць Расія, Азербайджан, Казахстан, Узбекістан і Кітай.

Пшонны адзначыў, што галіна разлічвае на далейшае павелічэнне экспарту, хоць праблемы з лагістыкай і правядзеннем плацяжоў захоўваюцца.

У верасні Міністэрства фінансаў ЗША афіцыйна зняло санкцыі з прадпрыемства «Лакафарба» і канцэрна «Беллеспаперпрам».

Па словах кіраўніка канцэрна, гэта не адкрыла ўсіх магчымасцяў для пашырэння экспартных паставак, але павінна палегчыць правядзенне плацяжоў у далярах ЗША. Ён выказаў спадзяванне, што пасля зняцця абмежаванняў разлікі будуць праходзіць лепш, што станоўча паўплывае на развіццё экспарту.

Чытайце таксама:

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Каментары да артыкула