Эканоміка33

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША

Пасля чарговага візіту спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла Лукашэнка выпусціў яшчэ 25 палітвязняў, а ЗША знялі санкцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў. Эканаміст Зміцер Крук тлумачыць, што дае гэтая здзелка афіцыйнаму Мінску.

Фота: AP Photo / Tatan Syuflana

У санкцыйным спісе ёсць больш значныя прадпрыемствы

Злучаныя Штаты выкрэслілі з санкцыйнага спісу ААТ «Лакафарба» і канцэрн «Беллеспаперпрам».

Эксперт BEROC Зміцер Крук схіляецца да думкі, што падобны крок — гэта хутчэй прамежкавы этап.

«Маўляў, давайце пазначым дэкларацыю аб намерах штосьці рабіць далей, а гэтым проста зафіксуем нейкі вынік, каб не здавалася, што няма ніякага прагрэсу».

Таму падобныя змены эканаміст ацэньвае даволі сціпла. Эфект зняцця санкцый з двух гэтых прадпрыемстваў па важнасці ён ацэньвае толькі працэнтаў у 30 ад таго, што значыць адзін толькі «Беларуськалій».

«У гэтым SDN-лісце (галоўным санкцыйным спісе ЗША. — НН) ёсць нашмат больш буйныя і значныя для Беларусі прадпрыемствы», — адзначае Крук.

Еўрапейскія санкцыі больш балючыя за амерыканскія

Што тычыцца «Беллеспаперпрама», то, па словах Крука, сітуацыя там крыху іншая, бо гэта канцэрн і ўдзельнікі канцэрна аўтаматычна не з'яўляюцца падсанкцыйнымі.

«Таму гэтае зняцце санкцый адбываецца хутчэй без наўпроставага эфекту для дрэваапрацоўчай галіны. Канешне, гэта таксама мае сэнс, але не настолькі істотны, як зняцце санкцый з нейкай асобнай кампаніі», — тлумачыць эканаміст.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Агулам Крук адзначае, што выкрэсліванне кампаніі з амерыканскага санкцыйнага спісу не азначае, што гэта будзе мець вялікі ўплыў на кампанію, паколькі пераважная большасць у спісе не мелі шчыльных бізнэс-сувязяў са Злучанымі Штатамі.

Таму эксперт падкрэслівае, што для Беларусі куды больш важным з'яўляецца зняцце санкцый менавіта з боку Еўрасаюза, а не ЗША, якія знаходзяцца на іншым кантыненце.

«Як Беларусь амаль не мае той прадукцыі, якая была б з такім лагістычным плячом цікавай для ЗША, так і тэхналагічны імпарт з ЗША ў Беларусь хоць і меў значэнне, але яго маштабы былі не такія буйныя ў параўнанні з імпартам з ЕС», — тлумачыць эканаміст.

Плюсы ўсё адно будуць

Пры гэтым Крук адзначае, што пэўны пазітыўны эфект зняцця санкцый з боку ЗША кампаніі атрымліваюць нават у тым выпадку, калі яны не мелі ніякіх зносін са Штатамі.

«Адбываецца зніжэнне эфекту «таксічнасці», калі тыя, хто не знаходзіцца ў амерыканскай юрысдыкцыі, дзеля перасцярогі адмаўляецца ад такой супрацы праз знаходжанне кампаніі ў SDN-лісце».

Знаходжанне ў санкцыйным спісе таксама значна ўскладняе разлікі ў далярах, могуць быць дадатковыя складанасці ў лагістыцы і страхаванні.

«Таму зняцце санкцый Злучанымі Штатамі — гэта хутчэй зняцце другасных праблем, што таксама важна для прадпрыемства. На прыкладзе «Беларуськалія» з вялікай імавернасцю можна меркаваць, што дзякуючы зняццю санкцый «Беларуськалій» змог павысіць цану адносна рынкавай на свае ўгнаенні ў Кітаі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

То-бок пасля зняцця санкцый перамоўная моц «Беларуськалія» павысілася, што дало магчымасць не прадаваць прадукцыю з такой зніжкай, як было раней», — прыводзіць прыклад Зміцер Крук.

Што да вяртання Беларусі каля 43—44 мільёнаў даляраў, якія затрымаліся на рахунку ў амерыканскім Citibank, эканаміст адзначае, што ў дзяржаўных маштабах гэта вельмі невялікія грошы.

«Нават вельмі дзіўна, што на ўзроўні Лукашэнкі ідуць размовы пра такія сумы», — адзначыў Крук.

Каментары3

  • О, Крук
    18.09.2026
    Толька этава малааа. Канешне, прамежкавы этап, канешне. Усё будзе. 44 мільёны гэта слёзы для эканомікі, гэта зразумела. Далей - болей. Спадар Кучынскі ў курсе хода перамоў. Зараз Коўл пабегаў па кабінетах Вільні і Рыгі, дзе выкручваў рукі, каб адчынілі парты для калійкі нашай, і ў давесак украінскае збожжа паедзе яшчэ праз Беларусь. Але трэба пачакаць. Ну і канешне грошы ў золаце па мільёну ў далярааым эквіваленце, як дамаўляліся + бонус. Усё ў сіле, трэба пачакаць тыдзень-два, максімум месяц. Вячорка ж сказаў, усё у працэсе. Хутка выйдуць на волю палітзняволеныя.
  • х
    18.09.2026
    Доски и краску Колхозник собрался за океан поставлять?)))) Ну-ну, хотя и да, недавно этот "бизнесмен" из Венесуэлы нефть возил, так и она была реально золотая, до сих пор остался должен....
  • Не, сур'ёзна?
    18.09.2026
    А на што вы разлічвалі? Што зараз Еўропа і Штаты знімуць усе санкцыі адчувальныя, адкрыюць парты, дадуць 5 мільярдаў даляраў толькі каб палітзняволеныя выйшлі? Дык гэта мала таго, што не ўсе палітзняволеныя, бо статус гэты не кожны хоча ў турме ляпіць, дык нічога ж не зменіцца. Рэпрэсіі не знікнуць. Ну змогуць прыехаць у Беларусь палітычныя, як Пачобут. Прыехаў, на яго як на НЛО паглядзелі, і ён з'ехаў. А гаворка шла пра вяртанне, ён казаў, што вернецца ў Беларусь, бо яго там чакаюць людзі, якія без яго ніяк. Ну навошта за дурняў усіх трымаць? Ну якое вяртанне, куды? Яму ж казаў і Сікорскі і ўсі казалі. Гэта зусім іншая краіна ўжо. Хутчэй за ўсё будуць сядзець палітычныя да гудка. Нажаль, такая рэчаіснасць. Гэта не таму што абідкі, не абідкі, хацелкі, а таму што аб'ектыўная рэчаіснасць дыктуе свае ўмовы. Ідзе вайна. Беларусь удзельнічае ў гэтай вайне на баку Расіі. Там тысячы людзей ГІНУЦЬ што дня. Я разумею, што беларускі народ гэта вялікі народ. Вялікія, але нават жыцці і лёс 1000 людзей вялікага беларускага народу не коштуе даражэй за мільёны украінцаў, літоўцаў, латышоў, палякаў, якія знаходзяцца або ў вайне, або ў непасрэднай пагрозе вайны, ў якой Лукашэнка і Беларусь прымаюць удзел на баку Расіі. Бурбалка.

Цяпер чытаюць

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця8

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце прадаюць маленечкую аднапакаёўку, дзе пасля застануцца жыць маці і дачка. У чым прыкол?5

Беларускі акцёр праводзіць у Беластоку касцюмаваныя экскурсіі2

«Гуляйце ў відэагульні або будзеце тупымі!» Што за даследаванне працы мозгу так усхвалявала Ілана Маска3

Малады беларус не хацеў сядзець у Расіі за наркотыкі, таму прыдумаў, як хутка выйсці з калоніі — і выйшаў на ўкраінскія пазіцыі пад Пакроўскам4

Дзе працуюць новыя сваякі Ірыны Абельскай?8

Вайсковы дарадца Трампа параіў рыхтавацца да баявых дзеянняў на арбіце Месяца17

Памёр Васіль Жураўлёў

Набыццё беларусам газавага тэрмінала на Падляшшы выклікала трывогу палякаў, але спецслужбы далі дабро

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця8

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць