«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі
Сяргей «Бульба» Сугакоў зарабляў на жыццё рамонтам кватэр у родным горадзе і Расіі, а ў 2017 годзе выходзіў на пратэсты супраць дэкрэта аб дармаедстве.
Сяргей Сугакоў. Фота з ягонай старонкі mail.ru
51‑гадовы Сяргей Сугакоў родам з Оршы. Доўгі час ён ездзіў на заробкі ў Маскву, дзе ў пачатку 2000‑х прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за пражыванне без прапіскі, а пазней трапіў у базы неплацельшчыкаў па крэдытах.
У сакавіку 2017 года, калі па Беларусі пракацілася хваля пратэстаў, Сугакоў быў сярод удзельнікаў Марша недармаедаў у Оршы.
Сяргей Сугакоў — з правага боку адразу за Кацярынай Андрэевай падчас Маршу недармаедаў у Оршы. Фота: vkurier.by
У родным горадзе мужчына займаўся будаўніцтвам і аздабленнем.
На яго аватарцы ў «Аднакласніках» у нейкі момант з'явіўся расійскі сцяг. А ў 2026 годзе аршанец далучыўся да расійскай арміі для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Ён атрымаў пазыўны «Бульба». 21 жніўня 2026 года мужчына пайшоў на баявое заданне, пасля чаго сувязь з ім абарвалася.
З пачатку верасня ягоная сястра Вольга шукала брата ў профільных Z-чатах.
А зусім нядаўна жанчына пачала шукаць кантакты вайсковых шпіталёў у Растове і Калінінградзе і распытваць, ці пускаюць туды сваякоў з Беларусі. Гэта значыць, што або Сяргей быў цяжка паранены, або памёр і яго трэба апазнаць.
Чытайце таксама:
Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне
Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна