БЕЛ Ł РУС

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?

16.10.2026 / 12:03

Nashaniva.com

Пасажыры сутыкаліся з тым, што пры замове сума паездкі была адной, а пасля аказвалася большай.

Фота ілюстрацыйнае

На мінулым тыдні дата-цэнтры «Яндэкса» зазналі атакі. Гэта выклікала збоі ў працы сэрвісу таксі, у тым ліку ў Беларусі. Напрыклад, пры замове сума паездкі была адная, а пасля аказвалася большай. Ці будзе за гэта нехта несці адказнасць? Сітуацыю на АНТ пракаментавала начальніца ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іна Гаўрыльчык.

Яна кажа, што ў такой сітуацыі віны выканаўцы за невыкананне абавязкаў перад кліентам няма.

«Калі нейкія абставіны непераможнай сілы адбыліся, з-за якіх выканаўца не змог выканаць свае абавязацельствы — у гэтым выпадку аб давядзенні інфармацыі аб кошце паездкі на аўтамабілі таксі, — то ў гэтым выпадку яго віны няма, пакарання для яго не будзе», — растлумачыла яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула