БЕЛ Ł РУС

Супрацоўнікам Гродзенскага заапарка падкінулі вераб’інага сыча ФОТА

16.10.2026 / 20:04

Nashaniva.com

У Гродзенскім заапарку з’явіўся новы жыхар — малады вераб’іны сыч. Невядомыя пакінулі птушку ў скрынцы каля дзвярэй кабінета ветэрынара.

Вераб'іны сыч. Фота: Гродзенскі заапарк

Супрацоўнікі заапарка агледзелі знаходку і высветлілі, што бачных траўмаў у птушкі няма, аднак яна моцна схуднела і аслабла. Цяпер сыч знаходзіцца пад наглядам спецыялістаў.

Па словах ветэрынараў, на аднаўленне і набіранне сілаў сычу спатрэбіцца каля месяца. Таму зіму птушка правядзе ў камфортных умовах заапарка. Вясной, калі пацяплее і надвор’е стане стабільным, яе плануюць выпусціць у натуральнае асяроддзе.

Чытайце таксама:

Слон з мёртвым сланянём, каёт у Сан-Францыска, пума на агароджы… Вось якія работы сталі сёлетнімі пераможцамі конкурсу «Фатограф года дзікай прыроды»

У Мінску заўважаюць незвычайных птушак. Ці патрэбная ім дапамога людзей?

У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць

Пад Гомелем нарэшце знайшлі зніклага паўліна

Каментары да артыкула