БЕЛ Ł РУС

Новы мост у Брэсце праверылі на трываласць гружанымі МАЗамі

16.10.2026 / 23:10

Nashaniva.com

Новы мост цераз раку Мухавец у Брэсце 15 кастрычніка трапіў пад сур’ёзныя выпрабаванні, паведамляе прэс-служба Брэсцкага аблвыканкама.

Участак ад бульвара Шаўчэнкі да вуліцы Махновіча вырашылі праверыць на трываласць. Для гэтага выкарыстоўвалі адразу некалькі машын МАЗ. Кожны грузавік загрузілі такім чынам, што яго вага склала больш за 30 тон.

Пасля гэтага гружаныя МАЗы адправіліся ў дарогу па новым мосце. Канструкцыя без праблем вытрымала такое выпрабаванне, аднак спецыялісты вырашылі не спыняцца на дасягнутым.

У нейкі момант усе машыны адначасова спыняліся ў ключавых пунктах моста, а эксперты з дапамогай спецыяльных датчыкаў фіксавалі тэхнічныя параметры збудавання.

Усе гэтыя выпрабаванні мост прайшоў без праблем.

Чытайце таксама:

Вусце Мухаўца перагарадзілі дамбамі. Яго рукавы вакол цытадэлі Брэсцкай крэпасці ператварыліся ў балота

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

У Брэсце пачнуць рэканструкцыю моста цераз Мухавец

Каментары да артыкула