У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!
У чаргу выстраіліся людзі розных узростаў.
Мядзведзікі, якіх бясплатна раздавалі ў кавярні. Скрыншот відэа. Якасць палепшана ШІ
Можна ўжо складаць спіс таго, што матывуе мінчукоў марнаваць гадзіны ў чаканні. І будзе ў ім усё — ад месца, дзе сфатаграфаваўся Макс Корж, да тэлефонаў з вялікай зніжкай.
У суботу шалёная чарга сабралася на ўваходзе ў фотакафэ «Азарт», што знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры Palazzo. Фішка кавярні ў тым, што там на каве могуць надрукаваць партрэт проста на пене капучына.
Але сёння паабяцалі дарыць пры набыцці любога напою маленькага цацачнага мядзведзіка.
Колькасць людзей, якая прыйшла па падарунак, уражвае. На відэа, апублікаваным у Threads, бачна, што чарга расцягнулася хіба што на палову паверха.
Скрыншот відэа. Якасць палепшана ШІ
Мядзведзікаў у гэтым кафэ можна атрымаць і ў іншыя дні — толькі не за бясплатна, а за 5 рублёў.
Скрыншот відэа. Якасць палепшана ШІ
Фатограф Павел Паташнікаў у каментарах пад відэа назваў тое, што адбываецца, вар’яцтвам: «Таксама глядзеў і не мог зразумець, навошта гэта людзям трэба. Затое кавярня малайчына, добрая рэклама і выручка будзе».
Чытайце таксама:
За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год
Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»