БЕЛ Ł РУС

Стала вядомая найбольш верагодная прычына змены маршрутаў цягнікоў з Беларусі ў расійскія Анапу і Адлер

17.10.2026 / 22:03

Nashaniva.com

Сёння Узброеныя сілы Украіны паведамілі, што 16 кастрычніка і ў ноч на 17 кастрычніка яны паразілі некалькі лагістычных аб'ектаў расійскай арміі, заўважыў «Флагшток».

Сярод аб'ектаў, па якіх ударылі ўкраінцы, — чыгуначны мост праз раку Унеча ў раёне населенага пункта Слабада-Сялецкая Бранскай вобласці.

«Флагшток» адзначыў на карце месца атакі.

Раней Беларуская чыгунка паведаміла пра змену маршрутаў цягнікоў Мінск — Анапа і Мінск — Адлер у сувязі з «рамонтнымі работамі». Пры гэтым змены будуць дзейнічаць больш за месяц, да 24 лістапада.

Чытайце таксама:

Цягнік Мінск — Адлер будзе хадзіць змененым маршрутам аж да канца лістапада

У расійскай Бранскай вобласці праз атаку УСУ парушыўся рух цягнікоў

Цягнік Адлер — Мінск зноў змяняе свой маршрут

Каментары да артыкула