У Бранскай вобласці Расіі, якая мяжуе з Беларуссю, праз атаку УСУ на чыгуначны мост парушаны рух цягнікоў. Пра гэта паведаміў губернатар рэгіёна Ягор Кавальчук.

Здымак ілюстрацыйны
Па словах Ягора Кавальчука, мост атакавалі ў Выганіцкім раёне. Пацярпелых няма.
Чыгуначныя зносіны на маршруце Бранск — Унеча — Гомель парушаныя. Цягнік Масква — Навазыбкаў будзе даязджаць да станцыі Бранск-Арлоўскі. Далей пасажыраў будуць перавозіць аўтобусамі праз Выганічы, Почап, Унечу і Клінцы да Навазыбкава. У зваротным кірунку прадугледжаны такі самы аўтобусны маршрут, а ад станцыі Бранск-Арлоўскі да Масквы пасажыры змогуць даехаць цягніком.
Цягнік з Мінска ў Адлер накіруюць праз Смаленск да станцыі Бранск-Арлоўскі, а затым у зваротным кірунку.
Каментары