БЕЛ Ł РУС

У раёне вуліцы Каржанеўскага пабудуюць мост цераз чыгунку

19.10.2026 / 07:44

Nashaniva.com

Ён злучыць Кастрычніцкі і Маскоўскі раёны Мінска.

Узвядзенне эстакады ў раёне вуліцы Каржанеўскага плануюць распачаць пры канцы снежня 2026 года. Пра гэта Мінск-Навінам паведаміў дырэктар «Гардарбуда» Сяргей Панёў.

У прадпрыемства ў працы каля 160 аб’ектаў. Сярод маштабных праектаў — падаўжэнне вул. Чурлёніса (адцінак ад вуліцы Чурлёніса да Каржанеўскага). Гэты праект звязаны з рэканструкцыяй часткі вуліц, у тым ліку тэрыторыі ў раёне рынку каля 11‑й бальніцы.

— У раёне вул. Каржанеўскага з’явіцца эстакада праз чыгунку, да будаўніцтва якой плануем прыступіць у канцы снежня. Паводле значнасці яна будзе такой жа, як тая, што ўзводзіцца праз чыгунку ў межах вул. Калеснікава — Ціміразева, — удакладніў Сяргей Панёў. — Сёння схема размяшчэння бэлек яшчэ канчаткова не сфармаваная, паколькі аб’ект няпросты: збудаванне размесціцца над Курасоўшчынскім рынкам, пройдзе над інжынернымі сеткамі, звязанымі з водазабеспячэннем і цеплазабеспячэннем. Таму размяшчэнне бэлек будзе залежаць ад становішча гэтых камунікацый. Даўжыня новага збудавання складзе каля 300—350 м, пры гэтым мы стараемся пазбягаць высокіх насыпаў у горадзе.

Дырэктар «Гардарбуда» патлумачыў: пры будаўніцтве дарогі шырынёй 10—15 м і вышынёй насыпу 5—6 м праз упарадкаванне адхонаў даводзіцца адступаць ад дарожнага палатна яшчэ на 10—15 м у бок.

Дзякуючы падаўжэнню вул. Чурлёніса і будаўніцтву моста цераз чыгунку ўдасца злучыць вуліцу Каржанеўскага з Маскоўскім і Кастрычніцкім раёнамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула