У Брэсце прывялі ў баявую гатоўнасць дэсантнае падраздзяленне
Адно з падраздзяленняў 38‑й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады ў Брэсце прывялі ў баявую гатоўнасць. Пра гэта 19 кастрычніка паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.
Фота: БелТА
Як патлумачылі ў прэс-службе ведамства, падраздзяленне падрыхтавалі да выканання задач па прызначэнні ў межах праверкі Узброеных сіл.
Фота: БелТА
Праверку баявой гатоўнасці праводзяць па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі. Адпаведнае распараджэнне прадстаўнік Дзяржаўнага сакратарыята Рады бяспекі перадаў камандзіру брыгады палкоўніку Валерыю Булыгу.
Паведамляецца, што падчас праверкі будуць ацэньваць тактычную, агнявую і фізічную падрыхтоўку вайскоўцаў.
Чытайце таксама:
Завяршыліся зборы прызваных у войска нядбайных работнікаў АПК