У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА
У Заслаўскім вадасховішчы, больш вядомым як Мінскае мора, рыбакам трапіўся гіганцкі сом, даўжыня якога перавышае рост чалавека. Фатаграфіі ўлову апублікавалі ў Threads, піша выданне «Смартпрэс».
Фота: markus_fisherman / Threads
Аднаго з рыбакоў завуць Андрэй Маркевіч. Кампанія збіралася лавіць судака, але замест гэтага злавіла велізарнага сома. Ягоныя дакладныя даўжыню і вагу не паведамляюць.
Фота: markus_fisherman / Threads
На фота бачна, што ўзяць рыбу ў рукі можна было толькі ўдвох.
«Калі будзеце купацца ў Мінскім моры, будзьце ўважлівыя», — папярэдзіў рыбак, намякаючы на гіганцкага сома. Іншы ўдзельнік рыбалкі заўважыў, што гэта яшчэ не мяжа.
Рыбіне далі мянушку Леапольд, але забіраць яе не сталі — пасля фотасесіі сома выпусцілі назад у вадасховішча.
Чытайце таксама:
На возеры Мядзел вылавілі вялізнага шчупака-«кракадзіла»
Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ
Беларус злавіў на «мыш» гіганцкага шчупака
У Папуа — Новай Гвінеі злавілі рыбу, якую не бачылі больш за 40 гадоў