БЕЛ Ł РУС

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі

19.10.2026 / 19:58

Nashaniva.com

Урад Беларусі ўвёў забарону на ўвоз у краіну асобных тавараў латвійскай вытворчасці. Пра гэта 19 кастрычніка паведамілі ў прэс-службе Савета міністраў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: latvijassprotes.lv

Абмежаванні, як паведамляецца, ахопліваюць 

«шырокі пералік тавараў латвійскага паходжання, уключаючы рыбныя кансервы, розныя віды прамысловых вырабаў».

У беларускім урадзе патлумачылі рашэнне тым, што Латвія працягвае прытрымлівацца, на думку Мінска, неканструктыўнага падыходу і выкарыстоўваць недружалюбную рыторыку ў адносінах да Беларусі.

Раней, у верасні, Латвія пашырыла абмежаванні на ўвоз тавараў з Беларусі і Расіі. Пад забарону трапілі кнігі, газеты і іншая друкаваная прадукцыя, адзенне, гатовыя тэкстыльныя вырабы, абутак, галаўныя ўборы, цацкі, гульні і спартыўнае абсталяванне. Гэтыя тавары расійскай і беларускай вытворчасці забаронена ўвозіць у Латвію, у тым ліку праз трэція краіны.

Чытайце таксама:

Прэм'ер Латвіі прапанаваў еўрапейцам адмовіцца ад аднаго куфля піва ў год дзеля Украіны

Вытворца легендарнага рыжскага бальзаму можа збанкрутаваць

Латвія падоўжыла аперацыю па барацьбе з нелегальнай міграцыяй на мяжы з Беларуссю

У Латвіі рэзка павялічыўся збожжавы транзіт з Беларусі. За дзевяць месяцаў у 913 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год

Каментары да артыкула