БЕЛ Ł РУС

Выходзіць кніга чэшскага філосафа Клімы па-беларуску

19.10.2026 / 22:05

Nashaniva.com

Выдавецкая ініцыятыва SayBeat анансавала выхад кнігі выбранага «Чалавечая трагікамэдыя» культавага чэшскага «выклятага філосафа», ніцшэанца, «эгадэіста» Ладзіслава Клімы (1878—1928) у перакладзе Макса Шчура.

Паводле ўспамінаў сучаснікаў, Франц Кафка сказаў пра Кліму:

«Гэта Майстар; калі б ён пісаў на адной з вялікіх моваў свету, то дасягнуў бы ўсясветнага прызнання».

У кнігу выбранага ўвайшлі Клімавы раннія творы, аповесць «Славутая Нэмэзіда», апавяданне «Што пасля смерці», п’еса «Чалавечая трагікамедыя», накід п’есы «Гусіты», «Аўтабіяграфія» і афарызмы.

Перадзамова адкрытая да канца кастрычніка. Кошт кнігі са зніжкай — 12 даляраў + кошт перасылкі, аб’ём — 400 старонак, з фатаздымкамі, мяккая вокладка. Замовіць кнігу можна тут.

Прэзентацыя кнігі «Чалавечая трагікамэдыя» Ладзіслава Клімы з удзелам перакладчыка Макса Шчура і чэшскай літаратуразнаўцы Яны Коліяшавай адбудзецца на заключнай пражскай частцы фестываля інтэлектуальнай кнігі Pradmova 1 лістапада.

Чытайце таксама:

Выйшаў заключны том выдання «Традыцыйны светалад беларусаў»

Сяргей Абламейка напісаў раман у апавяданнях

«З галавой занураешся ў эмоцыі». Ганна Янкута — пра новы беларускі раман пра сталенне

Выдалі «Выбраныя творы» Янкі Маўра

Каментары да артыкула