У пражскім выдавецтве Vesna Books выйшла новая кніга Сяргея Абламейкі «Горная краіна», напісаная ў жанры Composite Novel (раман у апавяданнях), піша bellit.info.

«Гэта іранічная, месцамі жорсткая і абсурдная хроніка жыцця ў нейкай далёкай і адначасова вельмі блізкай Горнай краіне, поўная іншасказання і гратэску», — тлумачыць сам аўтар і дзякуе выдаўцу Весне Вашко, рэдактару Сяргею Шупу і жонцы Вользе за афармленне вокладкі.
Прэзэнтацыя «Горнай краіны» адбудзецца 31 кастрычніка на фестывалі інтэлектуальнай кнігі Pradmova, трэцяя частка якога пройдзе ў Празе.
Каментары
Моўная паліцыя, заўзятары беларушчыны вы дзе, вы радыя?