Нампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў адправілі ў калонію па справе Гаюна
Стаў вядомы прысуд былому ідэолагу памежнай памежнай заставы «Хойнікі». Артур Сыракваша працаваў на мяжы, праз якую расійская тэхніка ішла ва Украіну.
31‑гадовага палітзняволенага Артура Сыраквашу абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і прызначылі тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Артур Сыракваша працаваў намеснікам начальніка пагранічнай заставы «Хойнікі», створанай у 2020 годзе. Быў сакратаром мясцовага БРСМ.
У анкеце Артура «Укантакце» пазначана, што ён родам з Мінска, закончыў БДУ.
У канцы 2010‑х хлопца ўключалі ў участковую камісію на мясцовых выбарах у суседнім Лоеве, дзе ён тады служыў.
Найлепшым адпачынкам у жыцці Артур Сыракваша называў паездку з жонкай Кацярынай у Адэсу.
Прысуд быў вынесены год таму, але праваабаронцам пра яго стала вядома толькі цяпер. Тэрмін палітвязня адправілі адбываць у віцебскую калонію № 3.