БЕЛ Ł РУС

Двое мужчын паехалі з Мінска на Магілёўшчыну і зніклі

20.10.2026 / 16:34

Nashaniva.com

У Беларусі шукаюць двух мінчукоў — Васіля Васільевіча Аўраменку і Арцёма Валер’евіча Кякшту. Мужчыны выехалі з Мінска 26 верасня 2026 года. Апошні раз іх бачылі 28 верасня ў Чавусах Магілёўскай вобласці.

Васіль Аўраменка, на выгляд каля 40 гадоў, ростам прыкладна 175 см, сярэдняга целаскладу. Мае русыя валасы і блакітныя вочы. Быў апрануты ў сінія джынсы, белую майку, чорную кофту з капюшонам і сінія красоўкі.

Арцём Кякшта, на выгляд каля 35 гадоў, ростам прыкладна 180 см, хударлявага целаскладу. Мае кароткія цёмна-русыя валасы і шэрыя вочы. Быў апрануты ў сінія джынсы, чорную майку з каляровай выявай на грудзях. Насіў сінюю бейсболку, пры сабе меў чорныя навушнікі.

Чытайце таксама:

У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Каментары да артыкула