«Белавія» аднаўляе рэйсы на Шры-Ланку
Прамыя палёты з Мінска на трапічны востраў у Індыйскім акіяне пачнуцца 27 кастрычніка.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com
Самалёты будуць прылятаць у аэрапорт Матала на паўднёвым усходзе Шры-Ланкі. Найбліжэйшы да яго буйны горад — Хамбантота.
Рэйсы будуць выконвацца раз на тыдзень, па аўторках. Самалёт Airbus A 330‑200 будзе вылятаць з Мінска ў 00:50. Працягласць палёту складзе каля дзевяці з паловай гадзін. Пасажырам будуць даступныя месцы эканом– і бізнэс-класа.
У Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый нагадалі, што для ўезду на Шры-Ланку неабходна загадзя аформіць электронны дазвол. Для грамадзян Беларусі, якія плануюць знаходзіцца на востраве да 30 дзён, ён бясплатны.
Шры-Ланка падыходзіць для тых, хто хоча адпачыць удалечыні ад шумных гарадоў, бліжэй да мора і прыроды. Сярод магчымых забаў — барбекю на марскім узбярэжжы, рыбалка і дайвінг. Таксама турысты могуць убачыць сланоў у натуральным асяроддзі. На востраве ёсць і пляжы, прыдатныя для пляжнага адпачынку.
Чытайце таксама:
«Белавія» аднавіла палёты на в'етнамскі курорт Фукуок
На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці
Пяцігадовае дзіця можна адправіць рэйсам «Белавія» без дарослых
Беларусы засталіся без адпачынку, бо рэйсы ў Туніс раптоўна адмянілі