БЕЛ Ł РУС

Шукаюць беларускіх рэжысёраў, якія хочуць паказаць сваё кіно ў Еўропе і трапіць на «Берлінале»

20.10.2026 / 21:14

Nashaniva.com

Беларуская незалежная кінаакадэмія (BIFA) запрашае беларускіх кінатворцаў, якія шукаюць партнёраў у Еўропе, дасылаць праекты з міжнародным патэнцыялам да ўдзелу ў Еўрапейскім кінарынку пры «Берлінале’27».

Да разгляду прымаюцца ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя поўнаметражныя фільмы на розных стадыях распрацоўкі.

Рыхтаваць аўтараў да Еўрапейскага кінарынку сёлета чарговы раз будуць незалежная кінаэкспертка, кансультантка і т’ютарка з Фінляндыі Леэна Пасанэн і італьянскі прадзюсар, рэжысёр ды эксперт у галіне дакументальнага кіно Стэфана Тэальдзі.

Да ўдзелу запрашаюцца як дасведчаныя беларускія творцы, так і дэбютанты, якія працуюць па-за сістэмай дзяржаўнай падтрымкі Беларусі. Адбіраць праекты будуць кінакрытык Ірэна Кацяловіч і кіназнаўца ды фестывальны арганізатар Ігар Сукманаў.

Падаць заяўку можна да 27 кастрычніка 2026 года, запоўніўшы адмысловую форму па-беларуску і па-англійску.

Еўрапейскі кінарынак пройдзе ў межах 77‑га Берлінскага міжнароднага кінафестывалю 10—16 лютага 2027 года.

Чытайце таксама:

Фільм Сяргея Лазніцы «Імперыум» атрымаў галоўную ўзнагароду Лонданскага кінафестывалю

10‑гадовая дачка экс-міністра Чарнецкага адхапіла важную ролю ў расійскім серыяле

Новы фільм Тома Круза «Дыгер» праваліўся ў пракаце

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times

Каментары да артыкула