БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Мы не прайграем гэту вайну

21.10.2026 / 09:50

Nashaniva.com

«Але мы страчваем людзей», — сказаў прэзідэнт Украіны, каментуючы вынікі перамоваў у Осла, у якіх бралі ўдзел спецпасланнікі Трампа Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер (апошні па відэасувязі), прэм'ер Нарвегіі Ёнас Гар Сторэ і прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стубэ.

«Вядома, мы не прайграе́м гэтую вайну. Але мы страчваем людзей. З-за расійскіх атак мы страчваем людзей і час. І гэта вельмі сумна, бо нашы дзеці не маюць сапраўднага жыцця і дзяцінства. І не толькі дзеці, але і ўсе людзі. Менавіта таму нам трэба як мага хутчэй завяршыць гэтую вайну. Спадзяюся, што нашы партнёры — амерыканцы і еўрапейцы — дапамогуць нам. Дай Божа, каб нашы моцныя воіны заставаліся моцнымі на полі бою. Гэта дапамагае мне заставацца моцным падчас любых перамоў», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Чытайце таксама:

«Паглядзім, што скажа Пуцін». Уіткаф ляціць у Расію, каб абмеркаваць новыя мірныя прапановы, вылучаныя на сустрэчы з Зяленскім у Осла

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ

Каментары да артыкула