БЕЛ Ł РУС

Трамп адказаў, ці лічыць ён Пуціна гуманістам

22.10.2026 / 08:29

Nashaniva.com

«У цэлым я б не стаў даваць адназначных ацэнак», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Уладзімір Пуцін. Фота: Ramil Sitdikov / Pool Photo via AP

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дапусціў, што Уладзіміра Пуціна можна назваць гуманістам пасля вызвалення амерыканца Стывена Хабарда, але адзначыў, што ў цэлым не стаў бы даваць расійскаму лідару адназначную ацэнку.

«Мяркую, што ў дадзеным канкрэтным выпадку — у тым сэнсе, што ён дазволіў выйсці на свабоду чалавеку, якому пагражала пажыццёвае зняволенне, — можна сказаць і так. Але ў цэлым я б не стаў даваць адназначных ацэнак», — сказаў Трамп падчас круглага стала ў Белым доме, паведамляе CBS.

Раней падчас сустрэчы з расійскім лідарам у Санкт-Пецярбургу спецыяльны пасланнік ЗША Стыў Уіткаф назваў Пуціна гуманістам. Ён падзякаваў прэзідэнту за вызваленне амерыканца і заявіў, што той заслугоўвае такой ацэнкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула