Памёр Юрый Цыгалка — былы футбаліст зборнай Беларусі
Былому брамніку Юрыю Цыгалку было 43 гады. Яго брат-блізнюк Максім Цыгалка таксама гуляў у зборнай Беларусі, толькі ў атацы. Ён памёр раней, у 37 гадоў.
Юрый Цыгалка
Юрый Цыгалка нарадзіўся 27 мая 1983 года ў Мінску. Футбольную кар’еру пачаў у 2000 годзе ў мінскім клубе «Дынама-Юні». Пазней гуляў за асноўную каманду мінскага «Дынама», казахстанскі «Усход» з Усць-Каменагорска і брэсцкае «Дынама».
У 2008—2009 гадах Цыгалка выступаў за румынскі клуб «Пандурый». У 2009 годзе вярнуўся ва «Усход», а ў 2010‑м перайшоў у салігорскі «Шахцёр».
З 2002 да 2004 год быў гульцом моладзевай зборнай Беларусі да 21 года. У яе складзе ўдзельнічаў у моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Германіі. У 2002 годзе дэбютаваў і ў нацыянальнай зборнай Беларусі, за якую правёў тры матчы.
У студзені 2014 года Юрый Цыгалка закончыў футбольную кар’еру праз траўму.
Чытайце таксама:
У Варшаве памёр Ян Памедор Рэуцкі
Памерла Зінаіда Харытончык — выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта з 60‑гадовым стажам