Грамадства44

Памерла Зінаіда Харытончык — выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта з 60‑гадовым стажам

Яе называлі легендай Лінгвістычнага.

Памерла легенда Лінгвістычнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар Зінаіда Харытончык. Ёй было 82 гады.

Яна была загадчыцай кафедры агульнага мовазнаўства Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Яе доктарская была прысвечана прыметнікам: «Прыметнік: значэнне, словаўтварэнне, функцыі» (1987)

«Я прыйшла ва ўніверсітэт 16‑гадовай дзяўчынкай, — згадвала яна ў адным з інтэрв'ю. — Моладзь таго часу была беднай, гэта значыць, мы не мелі вельмі многага. Каб вывучыць фанетыку англійскай мовы, я павінна была прыходзіць у адзіны на той час кабінет англійскай мовы, дзе стаяла некалькі магнітафонаў, і на працягу некалькіх гадзін праз навушнікі праслухоўваць фанетычныя практыкаванні. Мы былі беднымі не толькі ў плане тэхнічнага аснашчэння самога ўніверсітэта і забеспячэння навучальнага працэсу. Нам не хапала і звычайных жыццёвых даброт — адзення, абутку, магчымасцяў для адпачынку і забаў. І таму, калі ў мяне не было магчымасці пайсці ў тэатр, я бралася за кнігу і рыхтавалася да заняткаў».

Выкладчыца аддала Лінгвістычнаму шэсць дзесяцігоддзяў.

«У 1960 годзе воляю лёсу я прыйшла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. З таго часу ўсё маё жыццё аказалася звязаным менавіта з гэтым інстытутам, які сёння стаў універсітэтам. Сёння я ўспрымаю гэтую сувязь як надзвычай шчаслівую, бо праца ва ўніверсітэце заўсёды прыносіла мне неверагодную радасць. А гэта ўжо 58 гадоў працоўнага стажу, не лічачы пяці гадоў навучання ў інстытуце», — казала жанчына ў 2023 годзе.

Каментары4

  • С
    16.10.2026
    моя учительница в МГПИИЯ, принимала у меня экзамен по лингвистике. жутки предмет. жутко ее не любили. характер очень у нее трудный был
  • Сяргей
    16.10.2026
    Вяла ў мяне лінгвістыкі. Здаў на пяць
  • Вітль
    22.10.2026
    Памятую Зінаіду Анрэеўну - маю былую выкладчыцу. Вельмі шкада.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць