БЕЛ Ł РУС

Жыхарка Воранаўскага раёна аддала сваю машыну ў рамонт. А пасля пабачыла ў тыктоку, што яе прадалі на запчасткі

22.10.2026 / 22:57

Nashaniva.com

Жанчына знайшла свой аўтамабіль на разборцы пасля таго, як убачыла яго ў сацетках. Пра гэта яна паведаміла ў міліцыю, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Як высветлілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку, у чэрвені 47‑гадовая жанчына перадала старэнькую Audi 26‑гадоваму мясцоваму жыхару, каб той падрыхтаваў аўтамабіль да праходжання тэхагляду.

Аднак мужчына не выканаў абяцаную працу і не вярнуў аўтамабіль ва ўстаноўлены тэрмін. Замест гэтага ён прадаў машыну свайму знаёмаму ўсяго за 600 рублёў у залік пазыкі. А новы ўладальнік перапрадаў яе на запчасткі.

Праз некаторы час жанчына, праглядаючы тыкток, убачыла відэа са сваім аўтамабілем. Незнаёмыя ёй людзі прапаноўвалі машыну ўжо за 1200 рублёў.

Сілавікі ў выніку канфіскавалі аўтамабіль у новага ўладальніка. У дачыненні да 26‑гадовага мужчыны распачалі крымінальную справу паводле артыкула «Махлярства». Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Мінчанка не паверыла, што кур’ер працуе ў Нацбанку, і папрасіла парады ў махляроў

11‑гадовая дзяўчынка вынесла з дому 45 тысяч рублёў, каб «выратаваць» маму

У Польшчы раскрылі злачынную групу, якая адмыла 77 мільёнаў еўра. Сярод затрыманых — беларуска

Каментары да артыкула