Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ
Шэрыя жураўлі, якія звычайна пакідаюць Беларусь да 15 кастрычніка, сёлета затрымаліся амаль да канца месяца. 24 кастрычніка птушкі ўсё яшчэ заставаліся ў краіне. Іх сфатаграфаваў вядомы майстар фатаграфіі дзікай прыроды Сяргей Плыткевіч, піша выданне «Смартпрэс».
Увосень Беларусь служыць прамежкавым прыпынкам для жураўлёў, якія ляцяць з Расіі на поўдзень. Аднак сёлета звыклы графік міграцыі змяніўся: птушкі затрымаліся амаль на два тыдні даўжэй, чым звычайна.
Назіральнікі мяркуюць, што такая позняя сустрэча з жураўлямі можа стаць рэкорднай. Аднак пацверджаных звестак пра тое, што гэта абсалютны рэкорд, пакуль няма.
Чытайце таксама:
Чырванакніжны журавель гуляў у Мінску каля школы
Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост
У Мінску заўважаюць незвычайных птушак. Ці патрэбная ім дапамога людзей?