Шэрага жураўля заўважылі ў двары школы №53 на вуліцы Бяды. Паводле арнітолага, гэта маладая птушка, якая адбілася ад бацькоў падчас восеньскай міграцыі.

Відэа з жураўлём каля школы мінчанка апублікавала ў Threads. Птушка спакойна хадзіла па школьным двары
Арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі мяркуе, што журавель з’явіўся на свет сёлета: у яго яшчэ няма характэрнай чырвонай плямы на галаве.
«Ён проста адбіўся ад бацькоў і ад чарады», — растлумачыў спецыяліст.
Паводле Вінчэўскага, птушка не траўмаваная і здольная лётаць, таму дапамога людзей ёй не патрэбная. Журавель зможа выбрацца з горада і далучыцца да іншай чарады. Актыўны пералёт гэтых птушак працягваецца да лістапада.
Арнітолаг раіць не лавіць і не падкормліваць жураўля, каб не прывучаць яго да людзей.
Шэры журавель занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары