БЕЛ Ł РУС

9 модных сукенак гэтага сезона восень-зіма

25.10.2026 / 18:17

Nashaniva.com

Летнія фасоны сукенак модныя брэнды прапануюць прыстасоўваюць да халоднага сезона. Тканіны становяцца шчыльнейшымі і фактурнымі, колеры і прынты больш змрочнымі, а падолы і рукавы даўжэйшымі. Такія сукенкі добра спалучаюцца з ботамі, калготкамі і курткамі. Дзевяць модных трэндаў апісвае Harper's Bazaar.

Аксаміт. Ад простых прамых сукенак на кожны дзень да драпаваных вечаровых. Тканіна сама робіць вобраз раскошным, таму аксесуары лепш браць простыя.

Брэнд Zara

Каралеўскі фіялетавы. Насычаны колер у лаканічных фасонах выглядае сучасна, а не пампезна. Яго раяць спалучаць з чорным, карычневым, шэрым і вярблюджым.

Брэнд Alaïa

Скура. Скураныя сукенкі страцілі «бунтарскі» імідж і цяпер шыюцца ў жаноцкіх сілуэтах. Удзень іх носяць з высокімі ботамі, увечары з абцасамі.

Металік. Срэбра, золата і бронза загадзя рыхтуюць да сезона вечарын. Упор на тканіну, без лішніх упрыгажэнняў.

Брэнд Miu Miu

Валаны. Не мілыя, а скульптурныя, часам асіметрычныя. Добры варыянт для госці на вяселлі, калі не хочацца паетак.

Гатычныя карункі. Чорныя карункі ствараюць рамантычны, крыху змрочны настрой. Каб вобраз не выглядаў як гістарычны касцюм, раяць дадаць вострыя туфлі і мінімум упрыгажэнняў.

Змрочныя кветкі. Кветкавыя прынты на чорным або прыглушаным фоне застаюцца жаноцкімі, але не выглядаюць вясновымі.

На адно плячо. Асіметрычны выраз прыцягвае ўвагу без дэкору. Падыходзіць для кактэйляў і вяселляў, а замест караляў лепш насіць завушніцы або бранзалетку.

Брэнд Mango

Сукенка-камбінацыя ў стылі 90-х. Простыя лініі і цякучыя тканіны ў духу Кэралін Бесет-Кенэдзі і Кейт Мос. Увечары яе носяць адну, а ўдзень са швэдрам і ботамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула