БЕЛ Ł РУС

Мінскі аэрапорт перайшоў на зімовы расклад

26.10.2026 / 16:34

Nashaniva.com

Нацыянальны аэрапорт Мінск з 25 кастрычніка перайшоў на зімовы расклад палётаў. Ён будзе дзейнічаць да 27 сакавіка 2027 года.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

У зімовы сезон рэгулярныя рэйсы плануецца выконваць па 30 кірунках. Пасажыраў будуць абслугоўваць дзесяць авіякампаній.

«Белавія» захавае рэйсы ў Алматы, Астану, Баку, Бангкок, Батумі, Дэлі, Дубай, Екацярынбург, Ерэван, Казань, Калінінград, Кутаісі, Маталу, Маскву, Пхукет, Санью, Санкт-Пецярбург, Стамбул, Ташкент, Тбілісі, Туркменбашы, Тэль-Авіў, Урумчы і Уфу. У Маскве рэйсы будуць выконвацца ў аэрапорты Унукава, Дамадзедава, Шарамецева і Жукоўскі.

Расійскі «Аэрафлот» будзе лётаць у Маскву, у аэрапорт Шарамецева. Авіякампанія «Победа» будзе лётаць у Маскву (Унукава) і Санкт-Пецярбург, «Северсталь» — у Чарапавец, Red Wings — у Самару і Перм.

Air China будзе выконваць рэйсы ў Пекін і Сіань, FlyDubai — у Дубай, Turkish Airlines — у Стамбул, Uzbekistan Airways — у Ташкент, а Somon Air — у Душанбе.

У зімовым раскладзе не будзе сезонных рэйсаў у Махачкалу, Мурманск, Ніжні Ноўгарад і Ульянаўск.

Працягнуць дзейнічаць чартарныя праграмы ў Егіпет і В'етнам.

У аэрапорце папярэдзілі, што ў сувязі з пераходам на зімовы расклад час вылету на некаторых напрамках змяніўся. Актуальную інфармацыю пасажырам рэкамендуюць правяраць на сайце Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Чытайце таксама:

«Белавія» пераходзіць на зімовы расклад

Праз атакі беспілотнікаў закрываліся аэрапорты Масквы. Памяняўся і расклад рэйсаў з Мінска

Мінскі аэрапорт запусціў новы сэрвіс па дастаўцы багажу

Беларусы перамаглі ў тэндары на будаўніцтва смаленскага аэрапорта

Каментары да артыкула