«Белавія» пераходзіць на зімовы расклад палётаў з 25 кастрычніка, пасажыраў чакае шэраг змяненняў паведаміла авіякампанія.

З 25 кастрычніка адкрываецца новы рэгулярны напрамак палётаў — рэйс Мінск — Бангкок, які дапаможа пазнаёміцца з рытмам жыцця сталіцы Тайланда.
Акрамя таго, вяртаецца шэраг напрамкаў. З 27 кастрычніка аднаўляюцца палёты на Шры-Ланку па маршруце Мінск — Матала з частатой адзін раз на тыдзень.
З 29 кастрычніка будуць выконвацца рэгулярныя рэйсы Мінск — Пхукет двойчы на тыдзень.
З 30 кастрычніка аднаўляюцца рэйсы ў аэрапорт Маскоўскага рэгіёна (Мінск — Жукоўскі).
Карэктуецца расклад рэйсаў Мінск — Батумі: з 17 лістапада «Белавія» пераходзіць на дзённыя рэйсы, палёты будуць выконвацца двойчы на тыдзень.
Таксама застаюцца палёты ў егіпецкія Хургаду і Шарм-эш-Шэйх, в’етнамскі востраў Фукуок.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары