БЕЛ Ł РУС

Набліжаецца апошні дзень падачы на стыпендыі ЕС для рэпрэсаваных беларусаў

28.10.2026 / 19:42

Nashaniva.com

Еўрапейскі Саюз у межах праграмы EU4Belarus — SALT (Support for Advanced Learning and Training) абвясціў з 1 кастрычніка чацвёрты раўнд прыёму заявак на фінансавую падтрымку навучання і прафесійнай перападрыхтоўкі для былых палітвязняў і іншых беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій.

Праграма прызначаная для людзей, якія праз палітычны пераслед страцілі магчымасць працягваць навучанне, працаваць або развівацца ў прафесіі. Падаць заяўку могуць грамадзяне Беларусі ва ўзросце ад 18 гадоў, якія пацярпелі ад рэпрэсій пасля жніўня 2020 года.

Максімальны памер падтрымкі — 10 000 еўра на аднаго чалавека.

Грошы можна атрымаць на прафесійную адукацыю і перападрыхтоўку, курсы павышэння кваліфікацыі, сертыфікаваныя моўныя курсы і афіцыйныя моўныя экзамены, прызнанне замежных дыпломаў і іншых адукацыйных дакументаў, атрыманне прафесійных кваліфікацый, здачу прафесійных экзаменаў, а таксама атрыманне ліцэнзій і кваліфікацыйных сертыфікатаў.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету, падаць дакументы, якія пацвярджаюць палітычныя рэпрэсіі, і распрацаваць план навучання з падрабязным апісаннем выбранага курса або экзамену, яго мэт і задач, а таксама абгрунтаваннем неабходнасці. У заяўніка павінна быць дзейная віза або дазвол на жыхарства ў ЕС не пазней за момант падпісання пагаднення аб падтрымцы.

Прыём заявак на чацвёрты раўнд пачаўся 1 кастрычніка 2026 года і завяршаецца 31 кастрычніка 2026 года ў 23:59 паводле ўсходнееўрапейскага часу (UTC+2). Вынікі абяцаюць паведаміць не пазней за 20 снежня 2026 года.

Усе падрабязнасці — па спасылцы.

Чытайце таксама:

У былога палітвязня Канстанціна Залатых знайшлі рак ныркі. Ён просіць дапамогі

Дзядок: «Ніякая палітычная мэта не каштуе жыцця людзей»? У вас нуль разумення палітыкі і нуль разумення жыцця

Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

Каментары да артыкула