БЕЛ Ł РУС

У гандлёвым цэнтры пад Мінскам нацягнулі сетку для адлову птушак. Наведнікі забілі трывогу

29.10.2026 / 17:20

Nashaniva.com

У гандлёвым цэнтры «Яркі» ў Мінскім раёне паставілі спецыяльную сетку для адлову птушак, якія з надыходам халадоў залятаюць у памяшканні ў пошуках цяпла. Гэта выклікала абмеркаванне ў сацыяльных сетках: карыстальнікі сцвярджалі, што птушкі трапляюць у пастку і гінуць, піша выданне pristalica.by.

Фота: pristalica.by

У адміністрацыі гандлёвага цэнтра патлумачылі, што птушкі ў гандлёвых залах ствараюць нязручнасці для наведнікаў, а таксама знаходжанне там можа быць шкодным і для саміх птушак. Таму сёлета вырашылі выкарыстоўваць спецыяльную сетку. Паводле прадстаўнікоў адміністрацыі, птушак, якія трапляюць у яе, адразу вызваляюць і выпускаюць на волю.

29 кастрычніка гандлёвы цэнтр наведалі спецыялісты Мінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Праверка не знайшла парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства з боку адміністрацыі гандлёвага цэнтра. Інфармацыя пра гібель птушак праз заблытванне ў сетках не пацвердзілася. Птушак, якіх знайшлі ў сеткавых канструкцыях, своечасова вызвалілі і выпусцілі ў натуральнае асяроддзе.

Пры гэтым знаходжанне вераб’ёў, галубоў і іншых птушак у гандлёвых залах супермаркетаў і крамаў у Беларусі лічыцца сур’ёзным парушэннем санітарных нормаў. Птушкі могуць пераносіць інфекцыйныя захворванні і забруджваць прадукты харчавання.

Начальнік Мінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Руслан Кітоў паведаміў, што адміністрацыі «Яркага» накіруюць афіцыйны ліст з патрабаваннем прыняць комплекс мер, каб не дапускаць трапляння птушак на тэрыторыю гандлёвага цэнтра і ў яго канструкцыі.

Чытайце таксама:

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы

Мінчанка на вялізным аўто трапіла ў чорны спіс платнага паркінгу ў цэнтры сталіцы

Каментары да артыкула