На электразапраўках цяпер можна будзе зараджацца да любога працэнта
На электразарадных станцыях BatteryFly цяпер можна аўтаматычна зараджаць электрамабіль да любога зададзенага ўзроўню. Такая магчымасць з’явілася ў абноўленым дадатку платформы, піша «Анлайнер».
Фота ілюстрацыйнае
Пасля запуску дадатка карыстальнік адразу бачыць на ўвесь экран карту зарадных станцый. Пачаць зарадку ў адзін дотык могуць як прыватныя ўладальнікі электрамабіляў, так і прадстаўнікі бізнэсу.
Галоўнае новаўвядзенне — магчымасць самастойна выбраць жаданы ўзровень зараду акумулятара. Цяпер не трэба абмяжоўвацца стандартнымі паказчыкамі ў 80% або 100%: можна задаць любы працэнт.
У BatteryFly адзначаюць, што гэта асабліва зручна для кіроўцаў, якія ведаюць асаблівасці свайго электрамабіля і хочуць зарадзіць яго да пэўнага ўзроўню, захаваўшы пры гэтым высокую хуткасць зарадкі.
Чытайце таксама:
У Віцебску адкрыюць найбуйнейшы ў Беларусі зарадны хаб для электрамабіляў
Колькі ў Беларусі налічваецца электрамабіляў?
У Мінску пачаліся продажы новага прэміяльнага электрычнага красовера