Аўто

У Мінску пачаліся продажы новага прэміяльнага электрычнага красовера

У Мінску пачаліся продажы новага прэміяльнага электрычнага красовера AVATR 07L. Гэта самая вялікая і магутная мадэль у лінейцы красовераў кітайскага брэнда AVATR. Аўтамабіль будзе даступны ў трох камплектацыях, а цэны пачынаюцца ад 144,1 тысячы рублёў, піша Office Life.

Фота: AVATR

Брэнд AVATR належыць кітайскай кампаніі Changan, якая ўваходзіць у лік найбуйнейшых аўтавытворцаў Кітая і прадае каля трох мільёнаў машын штогод. Афіцыйныя продажы аўтамабіляў гэтай маркі ў Беларусі пачаліся ў 2025 годзе. Цяпер у Мінску працуюць два аўтацэнтры AVATR.

Новы AVATR 07L — гэта падоўжаная версія стандартнага красовера AVATR 07, арыентаваная на сямейных купцоў, якім патрэбныя прасторны салон і павышаны камфорт. Даўжыня аўтамабіля складае 4910 мм, шырыня — 1980 мм, вышыня — 1700 мм. Колавая база дасягае 2990 мм.

У найбольш магутнай версіі электрамабіль абсталяваны трыма рухавікамі сумарнай магутнасцю 968 конскіх сіл. Ёмістасць акумулятара вытворчасці CATL складае 89,33 кВт·г. Паводле кітайскага стандарту, запас ходу можа дасягаць 725 км.

Аўтамабіль пабудаваны на 800‑вольтавай платформе, якая дазваляе выкарыстоўваць хуткую зарадку. Сярод тэхналагічных асаблівасцяў — сістэма дапамогі кіроўцу з лідарам Huawei на 896 ліній. Вытворца таксама робіць акцэнт на камфорце салона і яго абсталяванні.

Кошт версіі з двума рухавікамі сумарнай магутнасцю 415 конскіх сіл пачынаецца ад 144,1 тысячы рублёў. Найбольш магутная трохматорная мадыфікацыя каштуе ад 167,6 тысячы рублёў. Для купцоў прадугледжаная крэдытная праграма тэрмінам да дзесяці гадоў з ільготным перыядам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію59

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць