БЕЛ Ł РУС

Сяргей Вітушка: Я грамадзянін Вялікага Княства Любові

10.02.2006 / 11:44

Nashaniva.com

Страціўшы зрок, былы кіраўнік «Талакі» Сяржук Вітушка вучыцца пісаць другі раз, праз адмысловую кампутарную праграму. Mama myla ramu... Словы сустракаюцца адно з адным, і ён часам заўважае, што гэтыя сустрэчы не выпадковыя. Некалькі такіх словаспалучэньняў ён запісаў.

Фота

Mora

A moža, mara mora miera,

A moža, mara — mora miežy?

Čamuści ja ŭ heta nia vieru.

Sa mnoju zhodny vietryk śviežy.

Krajina

Na pašparcie zołatam — VKL,

I viza ź minuŭščyny ŭ novi.

Čytajcie, zajzdroście — ja hramadzianin

Vialikaha Kniastva Lubovi.

Vino

I nie vina vina, što ja nia pjany,

I bolš nikoli ŭžo nia budu zakachany,

Staŭ razumieć usio dakładna, daskanała.

Kachańnie naradziłasia było. Było. Skanała.

Epitafija

Ležučy pad kvitniejučaj hruškaj,

Razumieju — narešcie ja volny.

Tolki pčołki huduć mnie nad vuškam.

Usie davolny.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула